Наш навучэнец Ягор Кабанчук - адзін з лаўрэатаў абласнога конкурсу сацыяльнай рэкламы " Выберы здаровы жыццёвы шлях!»
Амаль 200 работ з усёй Віцебшчыны паступілі на абласны конкурс сацыяльнай рэкламы " Выберы здаровы жыццёвы шлях!». Ён праходзіў у рамках праекту «Будучыня без правапарушэнняў».
Навучэнец 8 класа базавай школы №2 г.п. Лёзна Ягор Кабанчук заняў першае месца ў абласным конкурсе макетаў друкаванай сацыяльнай рэкламы антынаркатычнай накіраванасці "Выберы здаровы жыццёвы шлях".
Свой дыплом і памятны прыз падлетак атрымаў з рук намесніка начальніка УУС - начальніка крымінальнай міліцыі Аляксандра Чарняўскага.
Палкоўнік міліцыі павіншаваў усіх хлопцаў з творчымі перамогамі і паабяцаў, што праваахоўнікі пастараюцца, каб працы з'явіліся на вуліцах усёй краіны ў выглядзе білбордаў і іншых наглядных матэрыялаў, якія раскажуць пра тую бяду, што нясуць наркотыкі.
Крыніца:
vitebsk.mvd.gov.by/