Начальнік Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.Б.Чайкин сустрэўся з працаўнікамі льнозавода ў рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!».
Ужо з першых слоў ратавальнікаў стала зразумела, што сустрэча не абмяжуецца простым маналогам, бо на застаўкі мультымедыя работнікам аб'екта па перапрацоўкі льну прапаноўвалася абмяняць цыгарэту на цукерку. І хоць жадаючых было няшмат, усё ж знайшліся добраахвотнікі, якія выкураць на адну цыгарэту менш.
Віталь Барысавіч пачаў своюразмову з трагічнага прыкладу гібелі дваіх чалавек у кастрычніку гэтага года у гарпасёлку. Адзін з загінуўшых- работнік ААТ «Лёзненскі льнозавод», жыццё якога абарвалася з-за непатушанай цыгарэты. Што можа засцерагчы суседзяў і сваякоў курца? Аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты просты прыбор, па словах начальніка аддзелу, павінен быць усталяваны ў кожным жылым пакоі. Госці ў форме нагадалі і аб іншых прычынах вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму, да іх ставіцца пячное ацяпленне, парушэнні ў выкарыстанні электрычных прыбораў, дзіцячае свавольства. І на ўсё ў начальніка Лёзненскага РАНС ёсць прыклады з жыцця.
У завяршэнні мерапрыемства работнікі МНС прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны, разыгралі магніты з лагатыпам акцыі, а гэтак жа прадэманстравалі навучальныя відэафільмы.