Па выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь за 2022 год аграгарадок Дабрамыслі Лёзненскага раёна стаў адным з лепшых!
За высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе правядзення ў 2022 годзе рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь аграгарадок Дабрамыслі прызнаны пераможцам і будзе ўзнагароджаны пераходным вымпелам і грашовай прэміяй за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў памеры 800 базавых велічынь.