Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Аўтастанцыя Раённы цэнтр культуры Чыгуначны вакзал Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Прырода Лёзненшчыны
Аўтастанцыя

Навіны раёна

21 ліпеня 2023

Патрыятычны велапрабег у памяць аб трагедыі ў Асташаве

19 ліпеня моладзь Лёзненшчыны арганізавала велапрабег "В_ДВИЖЕНИ", прысвяціўшы яго Году міру і стварэння. 

Разам з першым сакратаром РК БРСМ Варварай Казловай і экскурсаводам Я.І. Грачышнікавай хлопцы і дзяўчаты наведалі значныя для Лёзна месцы: мемарыяльны комплекс «Адаменская горка» і вёску Асташава, спаленую ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых.

Удзельнікі велапрабегу пераадолелі 30 кіламетраў. Мне таксама прапанавалі паўдзельнічаць у мерапрыемстве. Даведаўшыся даўжыню маршруту, мільганула думка адмовіцца, здалося, што не спраўлюся. Але ўсё ж вырашыла кінуць сабе выклік і не пашкадавала. Шлях даўся лёгка, таму што каманда падтрымлівала адзін аднаго ды і з надвор'ем пашанцавала. А далучыліся да акцыі людзі розных узростаў і фізічнай падрыхтоўкі. 

Упершыню пабывала ля помніка ахвярам фашызму ў вёсцы Асташава. Дзякуючы экскурсаводу многае даведалася пра гэта месца баявой славы. Падчас прабегу адчувала шмат эмоцый-ад захаплення да стомленасці. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, атрымала велізарнае задавальненне ад такога вопыту. Бо гэта не толькі спартыўны выклік, але і магчымасць атрымаць асалоду ад прыгажосцямі прыроды, зносінамі з людзьмі. І самае галоўнае – адчуць сябе грамадзянінам сваёй краіны, яе патрыётам. У цэлым, мой першы велапрабег пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі. Ужо чакаю наступнага, які, магчыма, пройдзе ў жніўні.

Ганна Мікульская, "Сцяг перамогі"


Інтэрнэт-рэсурсы