Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Аўтастанцыя Цэнтр Лёзна Памятны знак "Танк"
Алея Славы

Навіны раёна

22 лютага 2022

Першыя выбаршчыкі аддалі голас за мір у краіне

 22 лютага ў Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. 5510 выбарчых ўчасткаў па ўсёй краіне адчыніліся а 10 гадзіне раніцы. Выбарчая камісія ўчастка № 18, размешчанага ў будынку раённага Цэнтра культуры, чакала першых выбаршчыкаў. Імі сталі дзве сяброўкі – Т.Д. Дзядкова і Б.С. Тамашэвіч. Права скарыстацца датэрміновым галасаваннем жанчыны растлумачылі клопатам пра ўласнае здароўе ў перыяд пандэміі, а таксама жаданнем як мага хутчэй аддаць голас за Асноўны Закон Радзімы. 
 -Калісьці народны самадзейны хор, якім я кіравала, выконваў цудоўную песню на словы Раісы Агеевай і музыку Уладзіміра Алепкіна,- кажа Тамара Дзмітрыеўна і пачынае спяваць: 

  Беларусь- куток мой родны, 
Шум азёр і гоман рэк, 
Тваім подыхам свабодным 
Мы з’ядналіся навек. 
“Мір”, — шапоча жыта ў полі, 
“Мір”, — пазваньваюць аўсы, 
Мірам дыхае раздолле, 
Поле, рэкі, і лясы. 

  Мы прыйшлі галасаваць менавіта за такую Беларусь, і ў першую чаргу за мірнае жыццё, што вельмі і вельмі актуальна ў святле апошніх падзей,- працягвае Т.Д. Дзядкова. 
 — Артыкул першы раздзела першага Канстытуцыі сцвярджае, што “Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны строй, забяспечвае законнасць і правапарадак”. Я ўпэўнена, што наша ўлада і Прэзідэнт зробяць усё магчымае, каб Беларусь заставалася мірнай дзяржавай, якая будзе развівацца і рухацца наперад насуперак любым перашкодам, у тым ліку дзякуючы абноўленай Канстытуцыі. 
  — У час Вялікай Айчыннай вайны чатырохгадовай дзяўчынкай мне давялося адчуць, што значыць стаяць пад дулам аўтамата, — далучаецца да размовы Бажэна Сяргееўна.- Менавіта таму галасаваць за мір я гатова ісці хоць за тысячу кілометраў. Тры дні не магу дазваніцца да сястры на Украіну. Вельмі непакоюся за яе. Сітуацыя ў суседняй краіне выклікае трывогу. Не перастану дзякаваць нашага Прэзідэнта і зычыць яму здароўя за тое, што ён не дапусціў развіцця падобных падзей у Беларусі. "Сцяг Перамогі"


Інтэрнэт-рэсурсы