Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Раённы цэнтр культуры Аўтастанцыя
Алея Славы

Навіны раёна

14 жніўня 2023

Раённая камісія праверыла гатоўнасць устаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года

8-9 жніўня кампетэнтная камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Апалінараўнай Дзерваед праверыла гатоўнасць устаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года. У склад камісіі ўвайшлі спецыялісты аддзела па адукацыі райвыканкама, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

За два дні былі наведаны 16 устаноў адукацыі: 6 школ, 7 дзіцячых садкоў і 3 цэнтры: сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі «Вясёлка» і цэнтр дзяцей і моладзі. Вывучаліся пытанні падрыхтоўкі памяшканняў, навучальных класаў і кабінетаў, спартыўных залаў, іх адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі і санітарным нормам і правілам. Асаблівая ўвага надавалася гатоўнасці харчблокаў, іх аснашчэнню неабходным тэхналагічным абсталяваннем. Не засталіся без увагі сеткі водазабеспячэння, каналізацыі, сістэмы ацяплення, прышкольныя ўчасткі з вырашчаным ураджаем.

Дзякуючы працоўным калектывам устаноў утварэнняў, бацькоўскай грамадскасці, праведзены вялікі аб'ём работ. Акрамя традыцыйных-падрыхтоўка класаў і кабінетаў, афарбоўка падлог, абнаўленне сцен і столяў, праводзіліся і больш значныя. 

Прамая гаворка 
Ірына Апалінараўна Дзерваед: 
- Хочацца падзякаваць працоўным калектывам, навучэнцам, бацькам і спонсарам, спецыялістам аддзела па адукацыі райвыканкама і цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый за ўклад у падрыхтоўку да новага навучальнага года. Практычна ў кожнай установе адукацыі прыклалі максімум намаганняў, творчасці і вынаходлівасці, каб па-новаму зазіхацелі класы і кабінеты, каб стала ўтульней і бяспечней у памяшканнях і на тэрыторыі. Можна смела канстатаваць, што ўстановы адукацыі гатовыя да прыёму навучэнцаў. Спадзяюся, нашым дзецям, якія прыйдуць у абноўленыя школы і сады 1 верасня, будзе прыемна і камфортна знаходзіцца там, а дарога ведаў прывядзе іх да чарговых дасягненняў і перамог.

Пры садзейнічанні старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі было адшукана больш за 600 тысяч рублёў для будаўніцтва новага школьнага стадыёна ў СШ ім. М.В. Акцябрскай. У цяперашні час там ўстаноўлена дрэнажная сістэма, укладваецца штучнае пакрыццё на футбольным полі, падрыхтавана да кладкі спецыяльнага пакрыцця бегавая дарожка, скончаны працы на даху. У БШ ім. І.А. Авекава гарпасёлка адрамантаваная дах, абноўлены ўчастак цеплатрасы. У Веляшковіцкай СШ ім. А.Ф. Данукалава – абноўлены дах, заканчваюцца работы па падрыхтоўцы памяшканняў для дзіцячага сада, куды да верасня пераедуць яго выхаванцы. У Выдрэйскай БШ за пазабюджэтныя сродкі адрамантаваны дах, ганак, пакрыццё сцен унутры памяшканняў прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі пажарнай бяспекі. У Крынкаўскай СШ ім. М. Ц. Лынькова таксама абноўлена пакрыццё сцен, а ў спартзале заменена частка падлогі. У Дабрамыслінскай СШ ім. Л. П. Ціхмянава рамантуюцца знешнія і ўнутраныя сеткі водазабеспячэння, праводзяцца неабходныя работы на даху. Дахі таксама адрамантаваны ў дзіцячым садзе №2 гарпасёлка, Дабрамыслінскім і Зубкоўскім дашкольных установах адукацыі.

- На падрыхтоўку школ і дзіцячых садкоў да новага навучальнага года выдаткаваны значныя сродкі, – паведаміла па выніках прыёмкі ўстаноў адукацыі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама А.В.Круцікава. - З раённага бюджэту былі вылучаныя грошы для правядзення капітальных работ (даху, сістэмы водазабеспячэння, іншае) у суме 266 тысяч рублёў. Адміністрацыяй устаноў прыцягнута дадаткова: пазабюджэтных сродкаў - 12 тысяч 335 рублёў, спонсарскай дапамогі – амаль трыццаць тысяч (29 472), праз другасную занятасць навучэнцаў – 17 тысяч 480 рублёў. Усё гэта дазволіла правесці ўсе запланаваныя работы якасна і ў тэрмін.

Дарэчы, спонсар, які пажадаў застацца невядомым, дапамог дзіцячаму прытулку пераабсталяваць спальні новай мэбляй-ложкамі, шафамі. Акрамя таго, дапамагло з мэбляй для СПЦ і абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. 

Аляксандр Піута, "Сцяг Перамогі"


Інтэрнэт-рэсурсы