Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Прырода Лёзненшчыны Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Чыгуначны вакзал Цэнтр Лёзна Мемарыяльны комплекс Адаменская горка
Прырода Лёзненшчыны

Навіны раёна

13 верасня 2024

Ці ёсць сэрца ў стыхіі?

Работнікі Лёзненскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях выступаюць на бацькоўскіх сходах, а таксама праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах, каб нагадаць дарослым аб дзіцячай бяспецы, бо да свайго завяршэння ідзе адна з самых важных акцый, накіраваная на зніжэнне дзіцячага траўматызму і гібелі, як на пажарах, так і на вадзе «У цэнтры ўвагі-дзеці!».

Так, на гэтым тыдні размова аб дзіцячай бяспецы адбылася з бацькамі навучэнцаў дзіцячага садка «Сонейка» гарадскога пасёлка Лёзна, а таксама з працоўным калектывам сада «Пралеска». Ратавальнікі расказалі дарослым, як важна, каб дзіця было пад наглядам, бо часцей за ўсё трагедыі з удзелам дзяцей адбываюцца, калі бацькоўскі кантроль слабее і малыя прадастаўлены самі сабе.

Тут працаўнікі МНС зрабілі акцэнт на новай кампаніі «У стыхіі няма сэрца», бо гэтая фраза ў поўнай меры паказвае магчымыя наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей. Восем загінуўшых на пажары дзяцей і дваццаць патанулых з пачатку года ў рэспублікі – гэта прыклады, якія не пакінулі абыякавымі дарослых.

– Сцвярджэнне дарослых «са мной гэтага не адбудзецца!» паказвае, што ад траўмаў і гібелі не застрахаваны ніхто! Толькі станоўчы прыклад, захаванне важных правіл бяспекі і ўзмоцнены кантроль за баўленнем часу малых зможа пазбегнуць трагедыі, – нагадвае прысутным работнік МНС.


Інтэрнэт-рэсурсы