Каля паўтары тысячы чалавек з усёй Беларусі прынялі ўдзел у 52-м Міжнародным маладзёжным конкурсе твораў эпісталярнага жанру, арганізаваным сусветным паштовым саюзам. Прыемна, што пераможцам абласнога этапу стала навучэнка БШ №2 г.п. Лёзна Вольга Чкалава.
Дыплом і падарунак ад РУП "Белтэлекам" на агульнашкольнай лінейцы ўручыла Вользе намеснік начальніка аб'яднання цэха паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП Белпошта Т.В.Шалухіна.
Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА"Белая Русь" Ірына Апалінараўна Дзерваед павіншавала навучэнку, педагога Ірыну Аляксееўну Салаўёву і кіраўніка ўстановы - Сяргея Васільевіча Кавалеўскага з высокім творчым вынікам у конкурсе.