Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Аўтастанцыя Цэнтр Лёзна Раённы цэнтр культуры Памятны знак "Танк"
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей

Навіны раёна

19 студзеня 2021

У яго руках – сямейны штурвал

 Сям’я, калі можна зрабіць такое параўнанне, нагадвае карабель, які рухаецца па імкліваму акіяну жыцця. Ці лёгка трымаць сямейны штурвал, мы пацікавіліся ў жыхара Лёзна І.Д. Бурака.
 Іван Дзмітрыевіч 13 студзеня адзначыў прыгожы юбілей – 80-годдзе. Са сваёй спадарожніцай жыцця Наталляй Міхайлаўнай яны разам 56 гадоў. Увесь гэты час жывуць у згодзе. Узаемапаразуменне, павага, клопат пра дзяцей – гэта тое, што аб’ядноўвае, дапамагае падтрымліваць адзін аднаго у складаных сітуацыях. Жанчына кажа, што муж для яе – надзейная апора, дарадчык і прыклад адносін да працы для ўсёй сям’і. Вырасцілі траіх дзяцей – Ігара, Вольгу, Ірыну, ёсць шасцёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў. – Усяго дабіваўся сваім розумам і сіламі, – расказвае юбіляр. – Родам са Слуцкага раёна, ёсць там такая вёска Вялікая Сліва. Бацькі, Дзмітрый Іванавіч і Ксенія Сідараўна, працавалі ў калгасе. Я і чацвёра братоў выраслі ў вёсцы, зведалі сялянскай працы. Калі вучыўся ў школе, асабліва не задумваўся ў якую прафесію ісці. Пасля заканчэння дзесяцігодкі крыху папрацаваў у калгасе ў паляводстве, цікавіўся тэхнікай. І толькі падчас службы ў арміі вырашыў, што абавязкова буду паступаць у вну. Рыхтаваўся, у вольную хвіліну сядзеў за кнігамі і адразу пасля дэмабілізацыі паступіў у Мінскі політэхнічны інстытут на аўтатрактарны факультэт. Скончыў яго з чырвоным дыпломам па спецыяльнасці “Эксплуатацыя аўтамабільнага транспарту”. Меў права застацца працаваць у сталіцы, але не дазволілі цяжкасці з атрыманнем жылля, а быў ужо сямейны, таму па накіраванні прыбыў у Лёзненскую сяльгастэхніку, дзе прадаставілі кватэру. 
 Маладога інжынера прызначылі начальнікам машыннага атрада механізатараў, што не зусім адпавядала атрыманай спецыяльнасці. Але з нюансамі І.Д. Бурак паспяхова разабраўся і адпрацаваў у гэтай арганізацыі амаль да выхаду на пенсію. Быў загадчыкам майстэрні, потым намеснікам дырэктара па тэхнічным абслугоўванні. Працаваў з творчым падыходам. Майстраваў па сваіх чарцяжах сваімі рукамі неабходныя ўстаноўкі. Як лепшага рацыяналізатара яго адзначалі на ўзроўні Дзяржкамсяльгастэхнікі СССР. Для гэтага чалавека не існавала слова “цяжка”, ведаў адно – трэба. Невыпадкова і сын пайшоў па яго слядах. Ігар скончыў беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і таксама стаў інжынерам, некаторы час разам працавалі ў сяльгастэхніцы. Ідэю Ігара Іванавіча стварыць прыватнае прадпрыемства па вытворчасці драўляных барабанаў для кабеляў бацька горача падтрымаў. І каб дапамагчы яму за год і два месяцы да пенсіі звольніўся і перайшоў на УПВГП “ БІГІУ” тэхнікам-канструктарам. Будучы на заслужаным адпачынку, афіцыйна працаваў там да нядаўняга часу. 
 Таленавіты канструктар – так кажа І.І. Бурак пра свайго бацьку. За гады работы на прадпрыемстве ім было распрацавана і зроблена больш як 20 розных станкоў і канструкцый. І хаця Іван Дзмітрыевіч свае тварэнні называе “прасцейшымі”, ад іх бездакорнай работы залежыць увесь працэс вытворчасці. 
 Сын Ігара Максім нядоўга вызначаўся з прафесіяй і выбраў тую ж навучальную ўстанову, у якой некалі вучыўся дзед. Новая назва яе – БНТУ. Паступіў і, калі прачытаў там на Дошцы гонару сярод былых выпускнікоў – выдатнікаў імя І.Д. Бурак, сэрца, па яго словах, напоўнілася пачуццём гонару. Вучыцца стараўся, інакш нельга было. Пачынаў працаваць на бацькавым прадпрыемстве. Неўзабаве ў Лёзне віцебскае ААТ “ЭнергакамплектТара” з удзелам УПВГП “БІГІУ” адкрыла аналагічную вытворчасць – таварыства з абмежаванай адказнасцю“ЭнергакамплектТара”, якое ён і ўзначаліў. 
 – Калі патрэбна, я і зараз па першаму слову іду на дапамогу сваім родным, іншым работнікам, – прызнаецца Іван Дзмітрыевіч. – Без працы сумую, хачу быць карысным, ногі самі нясуць мяне ў майстэрню амаль штодня. А ў вольную часіну – на рыбалцы, гэта даўняе маё хобі. Юбіляр заўсёды першы памочнік на прадпрыемстве сына. 
 Сярэдняя дачка Івана Дзмітрыевіча і Наталлі Міхайлаўны Вольга скончыла ў тым жа самым БНТУ архітэктурны факультэт. Сапраўдным падарункам да юбілея бацькі стала добрая навіна ад яе – 12 студзеня В.І. Нічыпорчык, галоўны архітэктар праектаў філіяла “Брэстрэстаўрацыяпраект” ААТ “Белрэстаўрацыя” узнагароджана спе­цыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за поспехі ў галіне культуры і мастацтва. Дарэчы і яе дачка. Паліна — выпускніца БНТУ. Зараз працуе на таможні. Павел па спецыяльнасці тэхнік- механік, скончыў станкаінструментальны каледж. 
 А Ірына пераняла матчыну прафесію – працуе бібліятэкарам аддзела камплектавання ў абласной бібліятэцы ў Віцебску. Яе Яна – студэнтка тэхналагічнага ўніверсітэта, будучы таваразнаўца, асвойвае спецыяльнасць “Экспертыза тавараў”. Падрастае трэцякласнік Саша. – Пра цяжкасці пытаецеся? – падвынікоўвае сказанае І.Д. Бурак. – Нічога ў жыцці лёгкага не бывае. Але я задаволены, што дзеці і ўнукі да мяне заўсёды прыслухоўваліся, працоўную сцежку выбіралі абдумана, выйшлі ў людзі, годна працуюць. Адказныя, добрасумленныя, радуюць сваімі поспехамі. 

Таццяна ІГНАЦЕНКА. 
Сцяг Перамогі


Інтэрнэт-рэсурсы