Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Чыгуначны вакзал Прырода Лёзненшчыны Цэнтр Лёзна Аўтастанцыя Раённы цэнтр культуры
Чыгуначны вакзал

Навіны раёна

12 мая 2023

У Лёзненскім раёне ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны салдат з удзелам дэлегацыі з Расіі

 На вайсковым пахаванні ў вёсцы Чарнышы Лёзненскага раёна прайшоў мітынг, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Іван Іванавіч Федараў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы Крынкаўскай сярэдняй школы, мясцовыя жыхары. 

  У мерапрыемстве прыняў удзел Мамедаў Майіс Первердзіевіч, намеснік старшыні Заканадаўчага сходу г.Новасібірска, чый дзядзька, Мамедаў Качары Алавердзіевіч, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Лёзненскага раёна, пахаваны на дадзеным воінскім пахаванні. 

  Госць адзначыў, што для яго наведванне беларускай зямлі, Лёзненскага раёна - святы абавязак. "Мне вельмі прыемна, што паміж Беларуссю, Расіяй, Азербайджанам такія дружалюбныя адносіны. Можна сказаць, гэта адзін народ, - адзначыў маіс Мамедаў. - Задача тых, хто цяпер жыве, маладога пакалення - захаваць памяць, каб ніколі не дапусціць такой страшнай трагедыі. Мы павінны рабіць усё, каб гэтая выдатная зямля квітнела". 

  Воінскае пахаванне ў Чарнышах - другое па велічыні ў раёне пасля пахавання ў аграгарадку Крынкі (усяго ў рэгіёне іх 90). Тут спачываюць больш за 3,4 тыс.салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1943-1944 гг. падчас вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

  "Нашы дзяды, прадзеды нам паказалі, як яны з'ядналіся, перамаглі, а ў пасляваенны час аднавілі краіну. І гэта яскравы прыклад мужнасці, гераізму, адзінства. У нас на тэрыторыі раёна загінуў кожны другі. Усяго, вызваляючы Лёзненскі раён, загінулі больш за 32 тыс.салдат і афіцэраў Савецкай Арміі. На жаль, сёння яшчэ 6 тыс.240 чалавек застаюцца невядомымі, - адзначыў старшыня райвыканкама Іван Фёдараў. - У раёне праводзіцца вялікая работа па ўвекавечанні памяці загінуўшых. І вайна сапраўды не будзе скончана, пакуль не будзе ўвекавечана памяць апошняга героя". 

  Крыніца (артыкул і фота): БЕЛТА


Інтэрнэт-рэсурсы