Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!» у самым разгары. Работнікі МНС разам з актывістамі маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных наведалі людзей «залатога ўзросту».
Па ўзгадненні з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была наведана сямейная пара, якая пражывае на ўскраіне гарадскога пасёлка Лёзна, а таксама адзінокая жыхарка аграгарадка Адаменкі.
Так, юныя памочнікі ратавальнікаў убіралі ўраджай, падправілі агароджу, якая пакасілася, замянілі батарэйку ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку. Аднак самае галоўнае для пажылых людзей — гэта ўвага!
Тамара Паўлаўна прайшла нялёгкі працоўны шлях, яшчэ летась трымала гаспадарку, а сёлета скараціла прысядзібны ўчастак. Людзі гэтага ўзросту задаволены жыццём, таму што ім ёсць з чым параўнаць!
— Дзякуй, што прыйшлі! Мяне не забываюць: то батарэйку новую прывязуць у апавяшчальнік, то проста патэлефануюць, спытаюць пра здароўе. — Кажа пенсіянерка рабятам.
Завяршэннем сустрэчы юныя памочнікі размясцілі налепку на дзвярах дома пажылых людзей з лагатыпам акцыі «Моладзь за бяспеку!».