З 25 лістапада па 5 снежня ДАІ правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю " Змяні шыны ў сваёй машыны!».
Супрацоўнікі ДАІ нагадаюць аб неабходнасці з 1 снежня выкарыстоўваць зімовыя шыны, аб адказнасці за ігнараванне дадзенага патрабавання ПДР.
Кіроўцам аўтамабілей варта перагледзець свой стыль кіравання:
выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю;
адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў і лішніх перастраенняў;
пазбягаць рэзкіх тармажэнняў.
Пешаходам неабходна павышаная ўвага і асцярожнасць пры перасячэнні праезнай часткі, у цёмны час сутак пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.