Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Цэнтр Лёзна Раённы цэнтр культуры Прырода Лёзненшчыны Алея Славы
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка

Навіны раёна

4 мая 2023

З удзячнасцю ветэранам

 У Лёзненскім раёне 35 ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі. Яе памер складзе ад 850 да 2 тысяч рублёў. 

  У першы дзень выплат, 26 красавіка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, 102-гадовага жыхара гарпасёлка м.т. Дабракова прыехалі павіншаваць з надыходзячым святам дырэктар ТЦСАН Т.С.Ільіна, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Я.А. Вараб'ёва, начальнік АСС №1 г. п. Лёзна Я.У.Філоненка, старшыня раённага аб'яднання ветэранаў вайны і працы У. Г. Маскаленка. 

  Госці падарылі Міхаілу Цімафеевічу кветкі, торт і грашовую дапамогу, падзякавалі за магчымасць жыць пад мірным небам, пажадалі здароўя. Яго дачка, Алена Міхайлаўна Прахарэнка, падзялілася, што бацька, нягледзячы на ўзрост, жыва цікавіцца ўсім, што адбываецца ў свеце, навіны па тэлевізары слухае, так як амаль цалкам страціў зрок. І ўвесь час просіць дачку пачытаць услых «Сцяг перамогі», каб быць у курсе падзей раённага маштабу. У гэты ж дзень начальнік АСС аг. Крынкі С.С. Міхеенка і паштальён А.А.Праліч павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, 95-гадовую жыхарку Крынак М. М. Ігнатаву, якая ўсё яшчэ поўная жыццёвых сіл, пазітыву і запалу. 

 Вольга Пінчук, "Сцяг Перамогі"


Інтэрнэт-рэсурсы