Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Памятны знак "Танк" Аўтастанцыя
Алея Славы
Галоўная Сацыяльная сфера Грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі

Грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі

 

Самая масавая грамадская арганізацыя, якая дзейнічае на тэрыторыі раёна-прафсаюзная. На тэрыторыі раёна зарэгістравана 5 раённых прафсаюзных арганізацыйных структур (прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу, прафсаюз работнікаў культуры, прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, аб'яднаная арганізацыя прафсаюза Лёзненскага раённага спажывецкага таварыства), 96 першасных арганізацый, з іх 42-з правам юрыдычнай асобы. Самыя масавыя арганізацыі: АПК-1863 (97% ахопу), адукацыя – 998 (100%), ахова здароўя-345 ( 100%), прамысловасць -303 (97%), лясная гаспадарка – 307 (97%), дзяржаўныя і іншыя органы-208 (98%)

 На тэрыторыі Лёзненскага раёна зарэгістраваныя раённыя арганізацыйныя структуры пяці рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднанняў: добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ), Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства (БДПА), Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (АСВОД), Беларускае фізкультурна – спартыўнае таварыства "Дынама", беларуска таварыства паляўнічых і рыбаловаў( БТПР), Беларускае таварыства "Веды", раённыя арганізацыйныя структуры 17 рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў (Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа « "Беларускі саюз афіцэраў" « "Беларускае таварыства інвалідаў", Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Беларускі саюз жанчын, Беларуская Моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў – пажарных, «Лёзненская раённая федэрацыя футбола», Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны»,«Беларускае дабрахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», «Беларускі фонд міру», «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Белая Русь», Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў, беларуска грамадскае аб'яднанне ветэранаў АУС стст, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя), у склад якіх уваходзіць 69 першасных арганізацый.

Па кірунку дзейнасці: 4-ветэранскія арганізацыі, 3-абаронна-масавыя, 3-аматараў прыроды, культуры, гісторыі, 2 – моладзевыя, 2 – дабрачынныя, 2 – інвалідаў, 1 – прафесійныя, 1 – грамадска-палітычнае, 1 – дзіцячае, 1 - фізкультурна-спартыўнае, 1 –Жаночая, 1 – асветніцкае.

Знайсці сваё месца ў грамадстве дзецям і падлеткам дапамагаюць дзіцячыя грамадскія аб'яднанні, якія прадстаўлены грамадскімі аб'яднаннямі "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»,  "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

У 7 установах адукацыі дзейнічаюць піянерскія дружыны, у якіх налічваецца 798 уч-ся, што складае 95,4%, аб'яднанне малодшых школьнікаў «акцябраты» 421 навучэнцаў (100%). 

Асноўнымі напрамкамі работы Лёзненскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" з'яўляюцца патрыятычнае выхаванне моладзі, прававое выхаванне, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, культурна-масавая праца і падтрымка рабочай моладзі. На сённяшні дзень арганізацыя налічвае 502 чалавекі, што складае 26,4 % ад колькасці моладзі раёна. У склад раённай арганізацыі ўваходзяць 49 пярвічных арганізацый.  

У раёне дзейнічаюць 4 ветэранскія арганізацыі. Самая масавая-раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны і працы, якую ўзначальвае вопытны кіраўнік Маскаленка В. Г. У склад раённай арганізацыі ўваходзяць 20 пярвічных арганізацый, з іх 6 тэрытарыяльных і 14 вытворчых. На сённяшні дзень у іх складзе 3183 ветэранаў вайны і працы. З іх 14 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх асоб.                                                 Сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны і працы, шмат і плённа працуюць члены Беларускага саюза афіцэраў (Нікіцін Г. В.) і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане (Апет С. А.). У раёне актыўную работу вядзе Лёзненская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (Анціпенка Г. Н.) У яе склад уваходзіць 12 першасных арганізацый. У раёне створаны і функцыянуе Каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў. У яго склад уваходзяць самыя масавыя і грамадскія арганізацыі: ветэранская арганізацыя, арганізацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў, арганізацыя Саюза афіцэраў, БРСМ, арганізацыя Чырвонага Крыжа, Фонд міру, арганізацыя інвалідаў.



Інтэрнэт-рэсурсы