Пералік адміністрацыйных працэдур
Пералік адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца аддзелам загс Лёзненскага райвыканкама
Звесткі і (або) дакументы, неабходныя для рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану,
унясення змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў, аднаўлення і анулявання
запісаў актаў грамадзянскага стану, выдачы паўторных пасведчанняў аб
рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы дакументаў і (або) даведак і не
прадугледжаныя ў пунктах 5.1–5.14 главы 5 пераліку, орган загса запытвае
самастойна:
копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых органамі загса Рэспублікі
Беларусь, і (або) копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых
кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў пры наяўнасці міжнародных дагавораў
Рэспублікі Беларусь;
дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з іншай асобай у адносінах да
замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус
бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспубліцы Беларусь, - з
падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных
спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленняў унутраных спраў
абласных. выканаўчых камітэтаў;
апавяшчэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў выпадку рэгістрацыі смерці асоб,
рэпрэсаваных па рашэннях несудовых і судовых органаў, - з Камітэта дзяржаўнай
бяспекі;
звесткі аб памерлай асобе (персанальныя дадзеныя) у выпадку адсутнасці
дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама
замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, які пастаянна пражывае ў
Рэспубліцы Беларусь, – з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Рэгістр
насельніцтва» (далей – рэгістр насельніцтва), за выключэннем рэгістрацыі смерці
замежнымі ўстановамі;
іншыя звесткі і (або) дакументы, якія могуць быць атрыманы ад іншых дзяржаўных
органаў, іншых арганізацый.
Запыт накіроўваецца органам загса ў парадку і тэрміны, прадугледжаныя
артыкулам 22 Закона. Сведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, іншыя
дакументы і (або) звесткі, неабходныя для здзяйснення дзеянняў, прадугледжаных
у частцы першай гэтага пункта, таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянамі
самастойна.