Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Цэнтр Лёзна Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Алея Славы Аўтастанцыя
Раённы цэнтр культуры

Навіны рэгіёна

16 чэрвеня 2021

Аршанскую фабрыку мастацкіх вырабаў перадаюць ільнокамбінату

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Аршанскі раён наведаў Аршанскую фабрыку мастацкіх вырабаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўным пытаннем у час візіту Прэзідэнта стаў далейшы лёс фабрыкі. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб прапанове "Белвеста" па куплі гэтага прадпрыемства для далейшай арганізацыі на яго плошчах вытворчасці абутку. Аднак Прэзідэнт прыняў рашэнне перадаць фабрыку Аршанскаму льнокамбінату да жніўня гэтага года.

РУП "Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў" створана ў 1935 годзе. Асноўная задача прадпрыемства - адраджэнне, захаванне і далейшае развіццё народных мастацкіх промыслаў як часткі нацыянальнай культуры, забеспячэнне патрэбнасцей насельніцтва ў вырабах традыцыйных промыслаў і рамёстваў, сувенірнай прадукцыі, высакаякасных таварах народнага спажывання. Фабрыка выпускае вырабы народных промыслаў і рамёстваў. У асартыменце таксама розныя швейныя вырабы (мужчынскае і жаночае адзенне, касцюмы), камплекты сталовай і пасцельнай бялізны, ручнікі, вымпелы.

Ёсць планы па арганізацыі на фабрыцы вытворчасці па пашыве абутку. Гэта тэма абмяркоўвалася нядаўна на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што галоўнае ў гэтым пытанні - захаваць цяперашнюю спецыялізацыю фабрыкі, а потым ужо думаць аб дадатковых вытворчасцях.

"Калі мы ў свой час "Белмастацпромыслы" стваралі, галоўная мэта была - выратаваць рукадзельнікаў, якіх усё менш і менш становіцца. Нельга страціць традыцыйныя вытворчасці на гэтай фабрыцы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Фабрыка з 1 жніўня паступае ў распараджэнне льнокамбіната", - аб'явіў аб сваім рашэнні кіраўнік дзяржавы, азнаёміўшыся са станам спраў на фабрыцы. Як аказалася, ён не адпавядаў уяўленням аб сучаснай вытворчасці. Прэзідэнт даручыў у кароткія тэрміны навесці парадак на гэтым аб'екце, стварыць нармальныя ўмовы для работы людзей. "Да канца года фабрыка павінна мець прэзентабельны выгляд", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Калектыву кіраўнік дзяржавы даручыў перадаць: "Да канца года тут зарплата будзе больш-менш нармальная. Людзі ў нас працавітыя - давай ім работу, яны будуць працаваць і трэба ім заплаціць". Таксама кіраўнік дзяржавы запатрабаваў у бліжэйшы час назначыць дырэктара фабрыкі (цяпер гэта пасада вакантная). Прэзідэнт паабяцаў яшчэ раз асабіста наведаць фабрыку і праверыць, як выконваюцца яго даручэнні.

Што датычыцца інтарэсаў "Белвеста", то Аляксандр Лукашэнка даручыў знайсці для прадпрыемства ўчастак, прыдатны для арганізацыі вытворчасці абутку.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на захаванне рабочага калектыву фабрыкі, дзе працуе шмат швачак. На такіх спецыялістаў на рынку працы ў Беларусі вялікі попыт. Тым больш што работнікі фабрыкі маюць навыкі работы з ільнянымі тканінамі. "Мы вельмі дрэнна працуем з лёнам. Мы робім выдатныя тканіны пры ўсіх іх недахопах, і ў свеце ўжо няма гэтых тканін. Гэта цяжкая, працаёмкая вытворчасць, - сказаў беларускі лідар. - Мы робім добрыя тканіны. І, дарэчы, вырабы з тканіны ўмеем адшываць. Але мала. Трэба агрэсіўней працаваць. І пандэмія - не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло - яна вам дапаможа, людзі будуць браць, калі мы разгорнемся".

БелТА



Інтэрнэт-рэсурсы