На VI Пленуме абласнога камітэта БРСМ падвялі вынікі за мінулы год. Мерапрыемства прайшло ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак развіталіся з піянерскім гальштукам і ўступілі ў шэрагі саюза моладзі. Граматамі Цэнтральнага і абласнога камітэтаў БРСМ узнагародзілі актывістаў арганізацыі.
- Акцябранак, піянер, камсамолец – гэта неад'емныя фазы сталення савецкіх дзяцей. Успамінаючы іх сёння, смела можна сказаць, што яны былі важнымі для кожнага з нас. Маладое пакаленне сталее, і таму кожны этап у іх жыцці павінен напаўняцца важнымі падзеямі, – адзначыў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. - Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ствараецца новая палітычная партыя»Белая Русь". Без праходжання этапу саюза моладзі, туды трапіць немагчыма. Такая вертыкаль выбудоўвалася ў савецкі час і спадзяюся, што яна з поспехам будзе рэалізаваная і ў беларускім грамадстве.
Перад пачаткам мерапрыемства на інтэрактыўных пляцоўках прайшла прэзентацыя прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРСМ Віцебскай вобласці. Тут можна было запісацца ў студэнцкія атрады, сабраць спілс-карту Беларусі, прыняць удзел у майстар-класе ад валанцёраў, а таксама ўбачыць дасягненні Прыдзвінскага краю за 2022 год і моладзевыя інавацыі праекта «100 ідэй для Беларусі».
На другой частцы Пленума намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў падкрэсліў, што сёння вельмі важная пераемнасць пакаленняў, якая з'яўляецца залогам паспяховага развіцця краіны.
- Гэтая праца актыўна рэалізуецца ў школах, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах адукацыі. Важна, каб ва ўсіх праводзімых мерапрыемствах актыўна ўдзельнічалі прадстаўнікі моладзевага крыла прыватнай формы ўласнасці, сельская моладзь, – адзначыў Вячаслаў Дурноў. - Вы павінны станавіцца вядучай сілай, прыцягваць у свае шэрагі таленавітую, актыўную моладзь, каб сапраўдных моладзевых лідэраў станавілася больш. Так, закладваючы надзейны падмурак і перадаючы яго новым пакаленням, наша краіна будзе развівацца і ўмацоўвацца.
Звяртаючыся да сакратароў першасных арганізацый БРСМ, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая падкрэсліла, што залучаючы моладзь у свае шэрагі, лідары пярвічак змогуць правільна трансляваць грамадзянскую пазіцыю. Зараджаючы правільнай энергетыкай прадстаўнікоў гэтага пакалення, будуць фарміравацца годныя грамадзяне сваёй краіны.