Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Прырода Лёзненшчыны Памятны знак "Танк" Цэнтр Лёзна Лёзненскі ваенна-гістарычны музей
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка

Навіны рэгіёна

10 верасня 2019

Механізм работы Фонду падтрымкі сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі распрацуюць да канца года

Механізм работы Фонду падтрымкі сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі плануецца распрацаваць да канца 2019 года ў рамках праекта "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла тэматычны каардынатар праекта Наталля Адамчык сёння ў час навучальнага семінара для ўдзельнікаў конкурсу ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва.

Праект рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Беларусі, а фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Прадугледжана выдзяленне сродкаў на падтрымку бізнес-праектаў і прадпрыемстваў, дзейнасць якіх звязана з вырашэннем сацыяльна значных праблем. Размова можа ісці аб праблемах сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва, у тым ліку асоб з абмежаванымі магчымасцямі, маладых маці, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі пры пошуку работы пасля дэкрэтнага водпуску, праектах па працаўладкаванні моладзі і пажылых грамадзян. Па выніках дзейнасці рабочай групы з прыцягненнем прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама міжнародных экспертаў плануецца распрацаваць механізм работы фонду. Агульны аб'ём фінансавай падтрымкі сацыяльнага прадпрымальніцтва складзе $1,8 млн, паведаміла Наталля Адамчык.

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі 1 лютага 2019 года. Ён разлічаны на тры гады і накіраваны на падтрымку розных форм эканамічнай ініцыятывы, канкурэнтаздольнасці і інавацыйнай дзейнасці для інклюзіўнага развіцця на мясцовым узроўні. На семінары ў Віцебску ўдзельнікі азнаёміліся з асноўнымі этапамі праектнай работы, асвоілі навыкі падрыхтоўкі заяўкі і бюджэту ініцыятывы на ўдзел у конкурсе, а таксама выбудоўвання эфектыўнага партнёрства.

НАВIНЫ БЕЛАРУСI



Інтэрнэт-рэсурсы