Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Прырода Лёзненшчыны Раённы цэнтр культуры Алея Славы Чыгуначны вакзал Памятны знак "Танк"
Прырода Лёзненшчыны

Навіны рэгіёна

31 кастрычніка 2022

Пра творчасць Мусліма Магамаева расказалi ў Віцебскай абласной філармоніі

Чарговым героем цыкла лекцый-канцэртаў "Мастацтва XX стагоддзя ў асобах" праекта Ad libitum, які праводзіцца ў Віцебскай абласной філармоніі, стаў вядомы савецкі выканаўца оперы і эстрады Муслім Магамаеў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Яго імя гаварылі з прыдыханнем, а яго голас пры жыцці артыста стаў легендай і прадметам зайздрасці. Знакаміты барытон Магамаева гучаў з радыёпрыёмнікаў і з вінілавых пласцінак, білеты на яго канцэрты было не дастаць. Натоўпы паклонніц і мільёны пісем з прызнаннямі ў каханні - перш за ўсё да яго творчасці. "Як толькі Магамаеў з'явіўся, гэта стала з'явай. Ён быў на галаву вышэйшы за ўсіх маладых. Ён усім надзвычайна падабаўся", - так гаварыла пра яго вядомая далёка за межамі Савецкага Саюза спявачка Клаўдзія Шульжэнка.

Муслім Магамаеў нарадзіўся ў 1942 годзе ў сонечным Баку. Яго сям'я была творчай. Бацька-мастак ваяваў на фронце і ўсяго 15 дзён не дажыў да Вялікай Перамогі. Маці будучага пакарыцеля сцэнічных падмосткаў была драматычнай актрысай, а дзед па бацькавай лініі - кампазітарам. Нядзіўна, што ў такой артыстычнай атмасферы ў чорнавалосым прыгажуне з магнетычным поглядам загарэлася іскра вялікага таленту.

Дэбютаваў на сцэне ён у 15 гадоў употай ад родных, якія баяліся, што ў такім раннім узросце яго голас зламаецца. Аднак Муслім Магамаеў рызыкнуў і не прайграў. Усесаюзную вядомасць яму прынёс канцэрт у Крамлі ў 1963 годзе.

Спектаклі з яго ўдзелам ішлі з аншлагам, канцэрты ў Саюзе і за мяжой прыносілі яшчэ больш вядомасці. Аднак пры ўсім гэтым артыст заставаўся на дзіва сціплым чалавекам, адданым сваёй краіне і слухачам.

Артысты Віцебскай абласной філармоніі расказалi пра творчы і жыццёвы шлях вялікага Магамаева ў малой зале. Творы спевака і кампазітара выканалi барытоны філармоніі Сяргей Белавусаў, Віктар Янчанка, Аляксандр Якімчук. Гледачы не засталiся абыякавымі і змаглi адкрыць для сябе імя гэтага выдатнага дзеяча, чалавека-эпохі па-новаму.



Інтэрнэт-рэсурсы