Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Прырода Лёзненшчыны Цэнтр Лёзна Аўтастанцыя
Раённы цэнтр культуры

Навіны рэгіёна

27 мая 2021

Стартаваў прыём заявак на фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» у Віцебску

Пачаўся прыём заявак на фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", які традыцыйна праходзіць падчас "Славянскага базару ў Віцебску", паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.

Фэст пройдзе з 15 па 19 ліпеня сёмы раз. Віцебск стане культурнай прасторай, цэнтр горада зоймуць музыканты, мастакі, акцёры, танцоры, перформеры, паэты і майстры фаер-шоу. Для большасці мерапрыемстваў прадугледжаны перасовачны фармат, які дасць гледачам магчымасць пастаянна мяняць сваё месцазнаходжанне і выконваць неабходную дыстанцыю.

"Прывычныя спектаклі заменяць перформансы ў перамяшчэнні па найпрыгажэйшых лакацыях культурнай сталіцы. У гэтым годзе іх будзе пераважная большасць. Зачаравальных і таямнічых, вясёлых і задуменных. Знаёмыя масты, ліхтары і фантаны стануць дэкарацыяй для нашых тэатральных творцаў. Порцыю дзіўна драйвовага настрою падораць танцы, жывая музыка, рытмы бразільскіх барабанаў і самбы. Яны ўжо сапраўды не дазволяць нікому стаяць на месцы", - расказалі ў дырэкцыі "Славянскага базару".

Віртуальная пляцоўка #небоВитебска зноў адновіць сваю работу, што дасць магчымасць убачыць выступленні артыстаў аддалена па анлайн-трансляцыі. "Мы аб'яўляем хэштэг актуальным, як і наш чэлендж. Для ўдзелу трэба толькі сфатаграфаваць неба Віцебска ў фестывальныя дні і размясціць у асабістым Instagram-акаўнце. Важна, каб у кадры былі відаць і фрагменты архітэктуры горада. А яшчэ ў небе могуць з'явіцца вершы, малюнкі, здымкі каханых - усё што заўгодна", - дадалі арганізатары фэсту.

Індывідуальныя і калектыўныя заяўкі ад артыстаў і калектываў прымаюцца па 30 чэрвеня на сайце fest7vetrov.by. Яшчэ на ім жадаючыя стаць валанцёрамі змогуць запоўніць анкету.

"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 19 ліпеня. Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца 15 ліпеня, закрыцця - 18 ліпеня.

БелТА



Інтэрнэт-рэсурсы