У Полацку 11-12 снежня падвядуць вынікі Рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча "Я здымаю кіно", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле культуры Полацкага райвыканкама.
У 2020 годзе ў конкурсе прадстаўлены работы з пяці краін: Беларусі, Расіі, Эстоніі, Украіны і ўпершыню з ЗША (Нью-Ёрк). Усяго прыслалі на суд журы больш за 200 твораў кінематаграфіі.
Ацэньвалі творчыя работы прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі, упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, спецыялісты Беларускага саюза кінематаграфістаў, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Усім аматарам кіно прадастаўлена магчымасць ацаніць работы канкурсантаў праз інтэрнэт-галасаванне.
Адкрыццё заключнага этапу адбудзецца 11 снежня ў цэнтры культуры "Полацк". Пройдзе паказ і здымка музычнага спектакля "Нязнайка з нашага двара" па матывах трылогіі Мікалая Носава ў пастаноўцы заслужанага аматарскага калектыву Беларусі ўзорнага тэатра танца "Прэм'ер-Спанайд". Таксама арганізуюць майстар-клас па асаблівасцях правядзення здымак харэаграфічнай пастаноўкі. Яго правядзе выконваючы абавязкі загадчыка кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання, дацэнт факультэта экранных мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў Артур Ільіных.
Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу пройдзе 12 снежня. Гасцей таксама чакаюць майстар-класы і творчыя сустрэчы з заслужаным артыстам Беларусі Аляксандрам Кашпяровым і старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў, кіраўніком журы Віктарам Васільевым.
У час дабрачынных акцый "Беларусьфільма", прысвечаных Дню беларускага кіно, у кінатэатры "Радзіма" пакажуць фільмы "Рыжык у Залюстроўі" і "Навагоднія прыгоды ў ліпені". Уваход на ўсе мерапрыемствы конкурсу аматарскіх фільмаў свабодны.-0-