У Віцебскай вобласці прадаўжаецца вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі. У рэгіёне зрабілі прышчэпку больш за 13 тыс. чалавек.
Пакуль вакцыну атрымліваюць тыя, хто ўваходзіць у групы рызыкі. Гэта работнікі арганізацый аховы здароўя, навучальных устаноў, устаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.