На палігоне ў Віцебскім раёне праходзяць спаборніцтвы на лепшага вадзіцеля, наводчыка і экіпажа БТР у сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі. У спаборніцтвах прымаюць удзел 12 экіпажаў са 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.