Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Аўтастанцыя Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Цэнтр Лёзна Чыгуначны вакзал
Алея Славы

Навіны рэгіёна

20 чэрвеня 2022

Вышыўка, народнае аддзенне, выраб свістулек: выставы полацкіх і гарадоцкіх майстроў адкрыюцца ў Віцебску

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці 17 чэрвеня ў 15.00 адкрыюцца дзве выставы народных майстроў - Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур і Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Чырвоную кнігу Беларусі", выкананую ў тэхніцы абрэзкавага шыцця, прадставяць полацкія майстры. Захавальнікі народных традыцый са старажытнага беларускага горада азнаёмяць гасцей і жыхароў Віцебска з рознымі ўзорамі народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выставе можна будзе ўбачыць, якія былі распаўсюджаны ў даўніну на Полаччыне тканыя паясы, кераміка, вышыўка, вязаныя вырабы, маляванкі, як размалёўвалі гліняныя і драўляныя вырабы, што стваралі з абрэзкаў тканіны, якіх лялек рабілі для дзяцей і ўпрыгажэння дома.

Работнікі культуры полацкай зямлі з'яўляюцца ўдзельнікамі і лаўрэатамі многіх рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў, адраджаюць і перадаюць падрастаючаму пакаленню традыцыі продкаў. Сярод іх лепшыя работы пакажа кіраўнік народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў "Майстар" Іна Карандзей, якая з 2021 года стала носьбітам элемента нематэрыяльна-культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі". Яе калега майстар народных промыслаў Кацярына Зяленская з 2020 года захоўвае сакрэты "Традыцыйных узораў і тэхналогіі вырабу гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння".

У дзень адкрыцця выставы пройдуць майстар-класы па выцінанцы і стварэнні гліняных свістулек. Народны ансамбль беларускай песні і музыкі "Полацкія россыпы" створыць асаблівы настрой і падкрэсліць традыцыйны каларыт прадстаўленых работ.

Экспазіцыю "Вытокі традыцый" ад майстроў з Гарадоччыны Таццяны Міснікавай і Вольгі Рэут таксама можна будзе наведаць у гэты ж дзень ва ўстанове культуры.

Таццяна Міснікава знаходзіцца ў Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці і з'яўляецца членам заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў "Вытокі". Яна кіруе гуртком вышыўкі, навучаючы адроджанай ёю тэхніцы, характэрнай для Гарадоцкага раёна, і ўсім відам вышыўкі, якімі валодае сама. Таксама майстар правяла грунтоўную работу па адраджэнні традыцыйнага адзення Гарадоччыны, дасканала і якасна паўтарае мясцовыя арнаменты на льняной тканіне.

Майстар саломапляцення Вольга Рэут валодае ўсімі тэхнікамі работы з гэтым залатым прыродным матэрыялам, у тым ліку спіральнага пляцення. Павукі, аплікацыя, галаўныя ўборы, упрыгажэнні, цацкі, фігуркі жывёл і шмат іншага ўражвае не толькі дакладнасцю выканання, але і асаблівай энергетыкай дабра і пазітыву. З вялікай цікавасцю майстар вывучае народныя абрады, а серыя яе работ з саломкі прысвечана народным святам. Яна таксама займаецца аднаўленнем традыцыйнага адзення і стварае дзіўныя вырабы з абрэзкаў тканіны.

Абедзве выставы будуць адкрыты ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці да 9 ліпеня.



Інтэрнэт-рэсурсы