Загрузка ААТ "Нафтан" і выпуск прадукцыі ідуць у штатным рэжыме. Такая інфармацыя размешчана на сайце газеты прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.
"Загрузка завода і выпуск прадукцыі ідуць у штатным рэжыме ў адпаведнасці з бізнес-планам. За два тыдні мая перапрацавана амаль 300 тыс. т нафты. Забеспячэнне сыравінай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам", - гаворыцца ў паведамленні.
Будаўніча-мантажныя работы на асноўнай устаноўцы запаволенага каксавання з тэрмінамі рэалізацыі ў маі знаходзяцца на завяршальнай стадыі. Да канца бягучага года комплекс запаволенага каксавання будзе ўведзены ў эксплуатацыю поўнасцю, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы завода па выпуску светлых нафтапрадуктаў і істотна знізіць негатыўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе.
Таксама прадаўжаюцца работы па рэканструкцыі ўстановак комплексу "Гідракрэкінг" і капітальным рамонце цэхаў нумароў 101, 105, 106 завода "Палімір".