Палата прадстаўнікоў разгледзіць чатыры пытанні. У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраект "Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх".
У другім чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Пералікам пытанняў прадугледжаны разгляд праекта закона аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб процідзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную граніцу Мытнага саюза ад 19 снежня 2011 года.
Акрамя таго, парламентарыі плануюць абмеркаваць пытанне аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў у перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму