Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта зацвердзіў даты, у якія будуць праходзіць Алімпіяда і Паралімпіяда 2024 года ў Парыжы, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міжнароднага паралімпійскага камітэта.
Алімпіяда-2024 адбудзецца з 26 ліпеня па 11 жніўня, Паралімпіяда - з 28 жніўня па 8 верасня.
"Алімпіяда і Паралімпіяда ў Парыжы пройдуць на тыдзень раней, чым было запланавана. Гэтыя змяненні звязаны з жаданнем МАК і МПК садзейнічаць арганізацыі спаборніцтваў і стварыць найлепшыя ўмовы для Паралімпіяды, першая частка якіх прыпадзе на перыяд школьных канікулаў", - адзначаецца ў паведамленні.