Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Памятны знак "Танк" Прырода Лёзненшчыны Раённы цэнтр культуры Аўтастанцыя
Цэнтр Лёзна

Навіны рэспублікі

11 чэрвеня 2021

Беларусь у студзені-красавіку павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 28,6 працэнта да $14,19 млрд

Беларусь у студзені - красавіку 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 28,6 працэнта да $14,19 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за чатыры месяцы склаў $27,461 млрд, што на 26,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. У тым ліку імпарт склаў $13,272 млрд (рост на 24,4 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $915,9 млн (у студзені - красавіку 2020-га сальда таксама было дадатным - на ўзроўні $361,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 30,9 працэнта да $22,698 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 35,5 працэнта да $11,12 млрд, імпарт - на 26,9 працэнта да $11,577 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $457 млн (у студзені - красавіку 2020 года яно таксама было адмоўным і складала $915,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 9 працэнтаў да $4,762 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 8,6 працэнта да $3,067 млрд, імпарт паслуг - на 9,6 працэнта да $1,694 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $1,372 млрд (у студзені - красавіку 2020 года дадатнае сальда складала $1,276 млрд).

БелТА



Інтэрнэт-рэсурсы