Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Чыгуначны вакзал Прырода Лёзненшчыны Цэнтр Лёзна Алея Славы
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка

Навіны рэспублікі

22 студзеня 2019

Больш за 220 новых распрацовак пакажуць 25 студзеня на выстаўцы ў НАН Беларусі

Больш як 220 новых распрацовак пакажуць 25 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук на выстаўцы да Дня беларускай навукі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Выстаўка дасягненняў і найбольш значных рэзультатаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Беларусі будзе разгорнута з 9.00. "Вучоныя і даследчыкі краіны прадставяць больш за 220 новых інавацыйных і навуковых распрацовак. Асноўная мэта маштабнай экспазіцыі - дэманстрацыя рэзультатаў навуковых даследаванняў і распрацовак навукі краіны, эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і праводзімай работы па ўмацаванні сувязі навукі з вытворчасцю", - адзначылі ў прэс-службе.

У той жа дзень у 15.00 адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У мерапрыемстве прымуць удзел каля 500 прадстаўнікоў акадэмічнай, галіновай навукі і ВНУ, маладыя вучоныя, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў.

Лепшым вучоным і даследчыкам краіны будуць уручаны ўзнагароды. Ад НАН Беларусі будуць узнагароджаны: лаўрэат звання "Вучоны года НАН Беларусі - 2018" акадэмік Мікалай Казак, пераможцы конкурсу "ТОП-10" рэзультатаў дзейнасці вучоных Акадэміі навук за 2018 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, а таксама маладыя вучоныя - лаўрэаты прэміі НАН Беларусі і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду).

Дзень беларускай навукі адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)



Інтэрнэт-рэсурсы