Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Алея Славы Цэнтр Лёзна Раённы цэнтр культуры Аўтастанцыя
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей

Навіны рэспублікі

18 студзеня 2022

БРСМ правядзе навучальны інтэнсіў для кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія прымаюць студатрады

Рэспубліканскі навучальны інтэнсіў "Перспектывы развіцця беларускага студатрадаўскага руху" для кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія прымаюць студэнцкія атрады, пройдзе 19 студзеня на базе ЗАТ "Атлант" у Мінску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандр Прохараў.

 

"Пачатак года - выдатны час для прапрацоўкі якаснага зачыну, каб летам, у трэцім працоўным семестры БРСМ мог прадаставіць студэнтам і навучэнцам максімальныя магчымасці працаўладкавання ў складзе студэнцкіх атрадаў. І мы ўжо сёння вядзём перагаворы з патэнцыяльнымі наймальнікамі, падпісваем пагадненні, браніруем працоўныя квоты і праводзім навучальныя інтэнсівы для прадстаўнікоў прымаючых арганізацый, - расказаў Аляксандр Прохараў. - Такое мерапрыемства пройдзе на базе ЗАТ "Атлант", дзе ўжо не першы год паспяхова рэалізуецца вытворчы працоўны праект, што аб'ядноўвае сотні юнакоў і дзяўчат з усёй краіны. У ім будуць удзельнічаць прадстаўнікі Беларускай чыгункі, акцыянерных таварыстваў "Інтэграл", "Камволь", "Белкніга", "Гомсельмаш", "Гомельскі электрамеханічны завод", "Магілёўліфтмаш", "Кандытарская фабрыка "Слодыч", "Чырвоны Мазыранін", ЗАТ "Атлант" (пераможца ў намінацыі "Пераходны сцяг лепшай прымаючай арганізацыі" рэспубліканскага конкурсу "Працоўны семестр - 2021") і інш."

 

Паводле слоў другога сакратара ЦК БРСМ, у ходзе навучальнага інтэнсіву патэнцыяльных наймальнікаў азнаёмяць з дзейнасцю студатрадаў і асноўнымі нормамі прававой базы пры арганізацыі іх работы. "Сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны мы падрыхтавалі для наймальнікаў цыкл інтэрактыўных лекцый аб парадку прыёму на работу ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў, выкарыстання сродкаў на развіццё руху, арганізацыі працоўных праектаў. Байцы студэнцкіх атрадаў прэзентуюць наймальнікам свае лепшыя практыкі ў час работы інтэрактыўных пляцовак, раскажуць аб студатрадаўскім руху, яго гісторыі і развіцці", - адзначыў ён.

 

Аляксандр Прохараў падкрэсліў, што сёння па ўсёй краіне ідзе актыўнае абмеркаванне праекта Канстытуцыі Беларусі. "БРСМ стаіць у авангардзе абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю ў маладзёжным асяроддзі. Мы правялі ўжо серыю адкрытых дыялогаў "Сіла Асноўнага закона" па ўсёй краіне. Заўтра ў рамках праграмы інтэнсіву таксама будзе працаваць маладзёжная дыскусійная пляцоўка. Прапанаваны да абмеркавання праект Асноўнага закона байцы, камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў абмяркуюць у час адкрытага дыялогу разам з экспертамі - кіраўнікамі дзяржорганаў", - дадаў ён.

 

Студатрадаўскі рух - адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. Па выніках 2021 года ў складзе 2408 атрадаў працавалі 34 010 чалавек.



Інтэрнэт-рэсурсы