Дэпутаты мясцовых Саветаў павінны актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні важнейшых задач развіцця краіны. Аб гэтым заявіла сёння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы са старшынямі гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сувязь Савета Рэспублікі з мясцовымі Саветамі дэпутатаў павінна быць пастаянна дзеючай і эфектыўнай. "Мы павінны працаваць, зыходзячы з тых задач, якія ўзнікаюць на тым ці іншым этапе развіцця нашай краіны. А лепш за ўсё патрэбы, спадзяванні і пажаданні людзей ведаюць менавіта народныя выбраннікі", - упэўнена старшыня Савета Рэспублікі.
Дэпутацкі корпус - гэта сувязнае звяно паміж насельніцтвам і заканадаўцамі. Інфармацыя, якой вы валодаеце на месцах, вельмі важна для нас, паколькі размаўляеце і працуеце непасрэдна з людзьмі ў час розных сустрэч і мерапрыемстваў. Менавіта гэта работа дае магчымасць нам сёння эфектыўна вырашаць задачы, якія стаяць у заканатворчай дзейнасці", - адзначыла Наталля Качанава.
Стварыць заканадаўчую базу няпроста, але яна ў Беларусі ёсць, усе заканадаўчыя акты вывераныя і зразумелыя. Іншае пытанне - як яны рэалізуюцца на месцах. Зыходзячы з гэтых задач і трэба працаваць з насельніцтвам, лічыць спікер. "У час сустрэч становіцца зразумелым, дзе трэба нешта карэкціраваць ці мяняць або не варта наогул нічога чапаць, паколькі гэты закон працуе цудоўна", - сказала яна. Галоўнае, каб законы ішлі ад жыцця. Такую задачу паставіў перад парламентарыямі Прэзідэнт. "Значыць, мы павінны добра разумець, якая рэальная сітуацыя складваецца на месцах, якія пытанні хвалююць нашых грамадзян", - прадоўжыла Наталля Качанава.
Старшыня Савета Рэспублікі даручыла ўдзельнікам сустрэчы данесці сутнасць праведзенага сёння дыялогу да ўсяго дэпутацкага актыву вобласці, у тым ліку значнасць у іх дзейнасці работы з насельніцтвам, выбаршчыкамі. Наталля Качанава паабяцала, што члены Савета Рэспублікі будуць прымаць актыўны ўдзел у рабоце сесій і выканкамаў у рэгіёнах. "Гэта будзе вельмі важная форма работы. Яна дасць магчымасць умацоўваць узаемасувязь паміж Саветам Рэспублікі і дэпутацкім корпусам іншых узроўняў, каб мы маглі аператыўна прымаць рашэнні, накіраваныя на павышэнне дабрабыту жыцця нашых грамадзян", - адзначыла спікер.
Асноўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы - справядлівае стаўленне да людзей, усе прынятыя рашэнні павінны быць на карысць дзяржавы. Дэпутатам усіх узроўняў неабходна актыўна працаваць над вырашэннем пастаўленых задач, акцэнтавала ўвагу старшыня Савета Рэспублікі. Віцебская вобласць стала першай, дзе Наталля Качанава правяла сустрэчу са старшынямі гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў. Яна адказала на пытанні дэпутатаў, выслухала іх прапановы.
У час сустрэчы спікер таксама адзначыла, што ў яе рабоце на любых пасадах заўсёды былі сустрэчы з людзьмі, паколькі гэта дапамагае быць у курсе самай актуальнай і дакладнай інфармацыі і пытанняў, якія хвалююць насельніцтва на месцах. Такую практыку яна мае намер прадоўжыць. "Гэта дасць магчымасць зверыць гадзіннікі, паслухаць вас, даведацца, якія ёсць пытанні, прапановы", - рэзюмавала Наталля Качанава.-0-