Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Раённы цэнтр культуры Прырода Лёзненшчыны
Алея Славы

Навіны рэспублікі

28 лютага 2020

Дзяржстандарт Беларусі прапануе абмежаваць у ЕЭАС прымяненне неперапрацоўваемай упакоўкі

Дзяржстандарт Беларусі прапануе абмежаваць у Еўразійскім эканамічным саюзе прымяненне неперапрацоўваемай упакоўкі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам першы намеснік старшыні камітэта Ірына Асмола, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапанавалі ініцыятыву, каб у тэхрэгламент ЕАЭС "Аб бяспецы ўпакоўкі" максімальна ўнесці змяненні, якія абмежавалі б прымяненне неперапрацоўваемай упакоўкі", - сказала Ірына Асмола.

На яе думку, увесці такія меры толькі ў Беларусі было б недастаткова, паколькі ў нашу краіну паступае шмат імпартных тавараў з краін ЕАЭС.

Беларускі бок таксама прапануе вызначыць у саюзе дакладныя крытэрыі, што лічыць біяраскладальнай упакоўкай. "Усе па-рознаму гэта разумеюць. Вельмі важна, каб пад прыгожым словам не было іншых прадуктаў, - растлумачыла першы намеснік старшыні Дзяржстандарту. - Адназначна хочам устанавіць патрабаванне, каб была маркіроўка біяраскладальнай упакоўкі, былі пазначаны спосабы і ўмовы, пры якіх упакоўка будзе раскладацца".

Акрамя таго, сёння ёсць праблемы з ПЭТ-бутэлькамі з этыкеткай з іншага матэрыялу, які нельга перапрацаваць разам з бутэлькай. Прапануецца ўстанавіць патрабаванні, што дазволяць перапрацоўваць такую тару з этыкеткай.

Дзяржстандарт таксама выступае з ініцыятывай забароны лёгкіх палімерных пакетаў, якія складана сабраць і перапрацаваць, а таксама за ўвядзенне забароны на выкарыстанне спажывецкай упакоўкі з успененага полістыролу для харчовай прадукцыі.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI



Інтэрнэт-рэсурсы