Генерал-маёр Ігар Голуб вызвалены ад пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 408 падпісаў 18 лістапада кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Згодна з дакументам, Ігар Голуб звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.