Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Адбылося абмеркаванне шырокага кола пытанняў двухбаковых адносін і ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне з акцэнтам на развіцці міжпарламенцкіх сувязей. Сустрэча пацвердзіла ўзаемнае імкненне да паступальнага ўмацавання шматпланавага супрацоўніцтва і інтэграцыйных сувязей паміж нашымі братэрскімі краінамі.
Таксама сёння парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел ва ўрачыстым ускладанні кветак да вечнага агню каля Магілы Невядомага Салдата, памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць-герой", устаноўленых на алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе ў Маскве. Акрамя таго, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка наведалі Пакроўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр.