Гэты інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці завода па вытворчасці вакцын (з рэканструкцыяй існуючай вытворчасці). Вытворчая база ААТ "БелВітуніфарм" вызначана ўрадам як найбольш перспектыўная пляцоўка для доследна-прамысловай вытворчасці вакцыны, зыходзячы са ступені гатоўнасці інфраструктуры, наяўнасці падрыхтаваных спецыялістаў, а таксама магчымасці далейшага развіцця біятэхналагічнага кластара.
Распрацоўка айчыннай вакцыны вядзецца падведамнымі Міністэрству аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук арганізацыямі. Цяпер падрыхтавана серыя прататыпнага варыянта вакцыны.
Указам прадугледжваецца вызваленне тэхналагічнага абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, што ўвозяцца на тэрыторыю краіны для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць.