Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 85-годдзем народнага артыста РСФСР Міхаіла Ножкіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша творчасць, у якой увасобіліся лепшыя традыцыі савецкай школы мастацтва, заваявала прызнанне і любоў публікі. Дзякуючы ўнікальнаму прафесійнаму майстэрству вы сыгралі ролі, якія пакарылі сэрцы мільёнаў гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць Міхаіла Ножкіна як цудоўнага акцёра і паэта, плённая дзейнасць якога садзейнічае пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязей паміж двума народамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту добрага здароўя, даўгалецця, натхнення і аптымізму.