Размова ў прыватнасці ішла аб развіцці ў Коханаве праекта прыватнай кампаніі ў сферы драўлянага домабудавання. Гэта пачынанне Прэзідэнт падтрымаў і паабяцаў разгледзець пытанне фінансавай падтрымкі.
"Дамы трэба будаваць. Па-мойму, расіяне нешта робяць такое", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін пацвердзіў, што гэта так. "І да нас хацелі заходзіць літоўцы з гэтым праектам", - дадаў ён.
Прэзідэнт на гэта рэзка і адназначна адрэагаваў: "Каб я блізка не бачыў вашых больш тут літоўцаў, фінаў і іншых. Мы ведаем, як яны заходзілі і як яны пакідалі ўсё і павыходзілі. Мы ведаем гэта. І цяпер, не хачу называць прадпрыемства, ужо мне сігналізуюць, што адны збеглі, фіны. А літоўцы бегаюць, шукаюць, як гэта, каб не кінуць прадпрыемства, а яго добра прадаць. Дык вось яны павінны ведаць, што ніхто нічога не прадасць з замежным капіталам. Гэта будзе нацыяналізавана. Вось і ўсё".