Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Цэнтр Лёзна Прырода Лёзненшчыны
Раённы цэнтр культуры

Навіны рэспублікі

27 сакавіка 2020

Мінэканомікі: меры падтрымкі на фоне COVID-19 могуць быць прыняты ў некалькі этапаў

Меры падтрымкі на фоне каранавіруса COVID-19 могуць быць прыняты ў некалькі этапаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар у час пасяджэння Прэзідыума Саўміна, дзе абмяркоўваецца комплекс мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі ў свеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да нас паступаюць прапановы па падтрымцы штодзённа, і трэба прымаць рашэнні. Потым будзем аналізаваць наступныя меры, глядзець магчымасці далейшых крокаў", - адзначыў Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, пры падрыхтоўцы мер, якія разгледзяць сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, улічваўся вопыт Еўрапейскага саюза і краін ЕАЭС, прапановы бізнесу. "У прынцыпе, сфарміраваныя прапановы не новыя, яны рэалізуюцца ў многіх краінах у плане бюджэтна-падатковай палітыкі. Сёння абмяркуем у тым ліку магчымасць прадастаўлення падатковых канікул. У частцы грашова-крэдытнай палітыкі ўсе ставяць пытанне аб даступнасці крэдытаў - таксама абмяркуем гэтыя напрамкі. Будзе блок мер на спажывецкім рынку, меры па сумеснай рабоце краін ЕАЭС", - растлумачыў намеснік міністра. Абмяркоўваюцца ў тым ліку прапановы па карэкціроўцы арэнднай платы.

Падатковыя канікулы разглядаюцца для найбольш слабаабароненых галін. Магчыма зніжэнне маёмасных падаткаў і адтэрміноўка па іх выплаце. Юрый Чабатар звярнуў увагу, што ў большасці краін ужо вызначылася кола найбольш неабароненых галін: турызм, сфера грамадскага транспарту, перавозкі пасажыраў.

Пакуль у Мінэканомікі не агучваюць аб'ём сродкаў, які спатрэбіцца для антыкрызіснага плана.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI



Інтэрнэт-рэсурсы