Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Памятны знак "Танк" Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Алея Славы Чыгуначны вакзал
Раённы цэнтр культуры

Навіны рэспублікі

6 лютага 2019

План падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год зацверджаны ў Беларусі

Урад зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання на 2019 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 77 прынята 4 лютага 2019 года.

У план увайшлі 33 законапраекты ў розных сферах. У прыватнасці, дакумент прадугледжвае падрыхтоўку законапраектаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у грамадзянскі, банкаўскі, крымінальны кодэксы і Кодэкс аб нетрах, а таксама ў закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях медыяцыі". Як адзначаецца, удасканаленне норм кодэксаў будзе ажыццяўляцца з улікам практыкі іх прымянення.

Будуць падрыхтаваны законапраекты аб унясенні з улікам практыкі прымянення законаў змяненняў і дапаўненняў у законы "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі", "Аб лекавых сродках", "Аб ахове здароўя", "Аб трацейскіх судах", "Аб сумесным домаўладанні", "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", "Аб турызме", "Аб барацьбе з карупцыяй".

Пастанова вызначае таксама падрыхтоўку законапраектаў "Аб персанальных даных", "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі", "Аб самарэгулюемых арганізацыях", "Аб судова-экспертнай дзейнасці", "Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў", "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання".

У план уключана падрыхтоўка канцэпцыі законапраекта "Аб страхавой дзейнасці".

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку законапраектаў (іх канцэпцый), прадугледжаных планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадстаўленне ва ўрад ва ўстаноўленыя тэрміны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)



Інтэрнэт-рэсурсы