Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Памятны знак "Танк" Прырода Лёзненшчыны Алея Славы Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Чыгуначны вакзал
Памятны знак "Танк"

Навіны рэспублікі

21 лютага 2022

Пуцін падзяліўся з Лукашэнкам зместам сваіх перагавораў з заходнімі лідарамі


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падзяліўся са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам зместам сваіх перагавораў з заходнімі лідарамі. Аб гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў сёння журналістам па выніках сустрэчы ў Маскве з Прэзідэнтам Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па просьбе Прэзідэнта Лукашэнкі падзяліўся зместам сваіх апошніх кантактаў з лідарамі заходніх дзяржаў па тэматыцы прадастаўлення Расіі з боку ЗША і НАТА доўгатэрміновых і юрыдычна замацаваных гарантый бяспекі. Лічу цалкам зразумелым, што гэта пытанне таксама хвалюе нашых беларускіх саюзнікаў", - расказаў Уладзімір Пуцін.

Галоўныя патрабаванні Расіі да Захаду - недапушчэнне далейшага пашырэння НАТА, адмова ад размяшчэння ўдарных узбраенняў паблізу граніц Расіі і вяртанне ваеннага патэнцыялу і інфраструктуры блока ў Еўропе да стану 1997 года, калі быў падпісаны асноватворны акт аб узаемных адносінах, супрацоўніцтве і бяспецы паміж Расіяй і НАТА.

"ЗША і іншыя члены альянсу пакуль, на жаль, не настроены адэкватна ўспрымаць гэтыя тры стрыжнёвыя элементы нашай ініцыятывы. У той жа час імі сфармуляваны шэраг ідэй па пытаннях еўрапейскай бяспекі, ракет сярэдняй і меншай далёкасці, ваеннай транспарэнтнасці, якія Расія не супраць абмяркоўваць. І мы гатовы ісці па перагаворным трэку пры ўмове, што ўсе пытанні будуць разглядацца ў комплексе, без адрыву ад асноўных расійскіх прапаноў, рэалізацыя якіх для нас - безумоўны прыярытэт", - заявіў Уладзімір Пуцін.



Інтэрнэт-рэсурсы