У 2020 годзе тэатры Беларусі наведалі 692,7 тыс. гледачоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Топ-5 самых наведвальных тэатраў: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі - 112,5 тыс., Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр - 65,5 тыс., Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа - 32,2 тыс., Магілёўскі абласны драматычны тэатр - 30,6 тыс., Гродзенскі абласны тэатр лялек - 30,2 тыс.
У Беларусі на канец 2020 года працавалі 29 прафесійных тэатраў, у тым ліку 20 драматычных і музычных, 8 дзіцячых і юнага гледача, 1 тэатр оперы і балета. Рэпертуар склаў 1065 спектакляў, у тым ліку 161 новая пастаноўка, 351 беларускага аўтара, 471 для дзяцей.
"У Беларусі рэгулярна праводзяцца фестывалі, конкурсы, агляды сцэнічнага мастацтва, сярод іх "Славянскія тэатральныя сустрэчы" ў Гомелі, "Белая Вежа", "М@rt.кантакт" у Магілёве, Нацыянальная тэатральная прэмія", - дадалі ў Мінкульце.