Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Аўтастанцыя Алея Славы Цэнтр Лёзна
Раённы цэнтр культуры

Навіны рэспублікі

8 лютага 2021

У Беларусі плануецца пабудаваць 800 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза ў бягучай пяцігодцы

У Беларусі плануецца пабудаваць 800 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза ў бягучай пяцігодцы. Аб гэтым паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель на падагульняючай калегіі Мінжылкамгаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2020 годзе належным чынам была арганізавана работа па будаўніцтве станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза. Дзякуючы сістэмнай рабоце, больш за 200 тыс. грамадзян, якія ў асноўным пражываюць у сельскай мясцовасці, дадаткова атрымалі доступ да якаснай пітной вады. Калі на працягу 2016-2018 гадоў мы будавалі па 60 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, то ў 2019 годзе - 269 станцый, а ў 2020-м - 281. У выніку за пяць гадоў мы дадаткова забяспечылі вадой пітной якасці 8 працэнтаў насельніцтва, і сёння забяспечанасць спажыўцоў якаснай пітной вадой складае 94,7 працэнта", - праінфармаваў міністр.

Паводле яго слоў, арганізавана сістэмная работа і выконваецца заданне па замене сетак водазабеспячэння і водаадвядзення. Заданне па замене сетак водазабеспячэння выканана на 108,7 працэнта, сетак водаадвядзення - на 113,3 працэнта. "Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана. Наша задача на пяцігодку - пабудаваць 800 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, больш за 300 водазаборных свідравін, перападключыць больш за 100 населеных пунктаў да адпаведных цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння з вадой пітной якасці. Яшчэ адна важная задача, якая не знята з парадку дня, - гэта перавесці горад Мінск на водазабеспячэнне з падземных крыніц", - паведаміў Андрэй Хмель. Таксама неабходна павышаць якасць ачысткі сцёкавых вод, для гэтага плануецца будаўніцтва і рэканструкцыя 70 ачышчальных збудаванняў у бягучай пяцігодцы, дадаў ён.

Ажыццяўляецца планамерная работа па замене цеплавых сетак. "Гэта работа дала магчымасць давесці працягласць цеплавых сетак у ПЭТ-трубе да 71 працэнта ў цэлым па краіне і знізіць страты цеплавой энергіі пры транспарціроўцы да 9,2 працэнта. Разам з тым заданне ўрада па замене 636 км цеплавых сетак у 2020 годзе не было выканана. Гродзенская вобласць выканала заданне на 72 працэнты, Мінская - на 73 працэнты, Гомельская - на 86 працэнтаў", - адзначыў кіраўнік ведамства.

БелТА



Інтэрнэт-рэсурсы