Нягледзячы на добрыя вынікі выпрабаванняў, выкарыстанне вакцыны ад каранавіруса пачнецца не раней за 2021 год, заявіў дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян, паведамляе ТАСС.
Паводле слоў Майкла Раяна, некаторыя патэнцыяльныя прэпараты дасягнулі трэцяй фазы выпрабаванняў, якая прадугледжвае тэсціраванне на людзях. Усе яны дэманструюць добрыя вынікі. "Але трэба гарантаваць бяспеку і эфектыўнасць вакцын. Гэта зойме некаторы час", - адзначыў эксперт. Ён падкрэсліў неабходнасць доступу да вакцынацыі для ўсіх людзей незалежна ад узроўню даходу.
Паводле апошніх даных СААЗ, у свеце COVID-19 заразіліся больш як 14,9 млн чалавек, памерлі звыш 616 тыс.-0-