Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені 2020 года склала Br957,3 млн і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2019-га ў супастаўных цэнах на 4,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У сельгасарганізацыях у студзені выраблена прадукцыі на Br924 млн, або ў супастаўных цэнах на 4,9 працэнта больш, чым у адпаведным месяцы папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 158 тыс. т жывёлы і птушкі ў жывой вазе (на 3,5 працэнта больш, чым у студзені 2019-га), у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 150,6 тыс. т. Малака ў гаспадарках атрымана 615,7 тыс. т (на 4,9 працэнта больш), у тым ліку ў сельгасарганізацыях - 603,5 тыс. т.
На 1 лютага 2020 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,2 млн галоў (99,2 працэнта да ўзроўню 1 лютага 2019 года), у тым ліку кароў - 1,4 млн (100,3 працэнта). Колькасць свіней склала 2,5 млн галоў, што на 2,7 працэнта больш, чым на адпаведную дату папярэдняга года.-0-