Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Аўтастанцыя Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Памятны знак "Танк" Алея Славы
Раённы цэнтр культуры

Спорт і турызм

Сектар спорту і турызму 

 211220, г.п. Лёзна, вул. М.Акцябрскай, 75 Б
тэл. (02138) 5-37-67
Загадчык сектара Цвяткоў Андрэй Іванавіч 
Рэжым працы сектара з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 з 13.00 да 14.00 – абедзенны перапынак 
выхадныя дні: субота, нядзеля

Вышэйстаячая арганізацыя 
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт 

Упраўленне спорту і турызму Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 
210027, г. Віцебск, пр-т. Будаўнікоў, 10 
Тэл./факс: (0212) 68 90 62, (0212) 68 90 79  
Адрасы электроннай пошты: fkst-vit@vitebsk.by, tour-vit@vitebsk.ru 
Рэжым працы: панядзелак - пятніца з 8-00 да 17-00 абедзенны перапынак: з 13-00 да 14-00 
выхадныя дні: субота, нядзеля 

Сектар спорту і турызму Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта. 

Сектар праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне спорту і турызму з улікам асаблівасцяў і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця Лёзненскага раёна, ажыццяўляе рэгуляванне, кіраванне і дзяржаўны кантроль у сферы спорту і турызму.

 Установы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы спорту і турызму: 
1. Установа «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Лёзненскага раёна» 
2. Дзяржаўная ўстанова «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб»

 Мэтай дзейнасці сектара з'яўляецца забеспячэнне развіцця спорту і турызму ў Лёзненскім  раёне, іх папулярызацыя. 

Задачамі сектара з'яўляюцца: 
- правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму на тэрыторыі раёна, прыняцце сумесна з кіраваннем аблвыканкама мер па ўдасканаленні дзейнасці па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму,  каардынацыя дзейнасці ў гэтых сферах іншых раённых органаў кіравання; 
- ажыццяўленне на тэрыторыі раёна дзяржаўнага рэгулявання ў галіне спорту,фізкультурна-аздараўленчай і турыстычнай дзейнасці;
 - распрацоўка раённых мерапрыемстваў (праграм) развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму, каардынацыя іх выканання;
 - укараненне ў практыку навукова абгрунтаванай сістэмы фізічнага выхавання і аздараўлення насельніцтва, развіцця дзіцячага і юнацкага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў, каардынацыя фізкультурна-спартыўнай працы сярод інвалідаў і асоб з аслабленым здароўем;
 - арганізацыя і правядзенне раённых, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных і турыстычных мерапрыемстваў; 
- забеспячэнне падрыхтоўкі членаў зборных каманд раёна па відах спорту і ўдзелу іх у гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных мерапрыемствах;
 - прапаганда фізічнай культуры, спорту і турызму, здаровага ладу жыцця;
 - садзейнічанне грамадскім аб'яднанням, прадметам дзейнасці якіх з'яўляецца развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму; 
- ажыццяўленне мер па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый фізічнай культуры, спорту і турызму; 
- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму; 
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем на тэрыторыі раёна заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб фізічнай культуры, спорце і турызме.


Інтэрнэт-рэсурсы