Светлая энергетыка напаўзабытых часоў
У чарговым выпуску рубрыкі «Заветный экземпляр» прапануем увазе чытачоў цікавага суразмоўцу, жыццё якога, насычанае багатымі падзеямі, варта цэлага рамана. Але ў рамках газетнага артыкула маем магчымасць адзначыць, што герой сустрэчы некаторы час вучыўся ў адной школе з нашым Прэзідэнтам, прысутнічаў на сустрэчы з ім у 1994 годзе ў Дабрамыслях, удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі,а менавіта ў якасці начальніка Буда-Кашалёўскай ПМК-69 займаўся пахаваннем вёсак, у розныя часы ўзначальваў ПМК у Дабрамыслях і шэраг сяльгасгаспадарак раёна – «Праўда», «Калышкі», «Перамонт», «Выдрэя». Акрамя таго, піша прозу і вершы на рускай і беларускай мовах, працуе над стварэннем радавода. Усё гэта – П.І. Хальцаў, пенсіянер з аграгарадка Стасева. ...
21 кастрычніка 2021
Якуб Колас, Кандрат Крапіва і Міхась Зарэцкі 85 год назад ў Лёзна
У красавіку 1936 года вядомы беларускі пісьменнік Якуб Колас прыязджаў да нас у Лёзна на чытацкую канферэнцыю па сваёй аповесці “Дрыгва”. У канферэнцыі таксама прымалі ўдзел Кандрат Крапіва, Міхась Зарэцкі і іншыя літаратары. ...
20 кастрычніка 2021
Дзiвосныя карункi духоўнай скарбніцы Лёзненшчыны
Для гiсторыi Лёзненшчыны i ў прыватнасці для памяцi жыхароў аграгарадка Крынкi iмёны Лынькова i Сiмановiча маюць асаблівае значэнне. Крынкаўская школа, якая з’явілася першым месцам працы Давіда Рыгоравіча, неаднойчы была праслаўлена iм у вершах, якія гучалі са сцэнічных пляцовак Віцебска i Масквы, былi надрукаваны ў шматлікіх зборніках i перыядычных выданнях. ...