Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Чыгуначны вакзал Памятны знак "Танк" Аўтастанцыя Алея Славы
Цэнтр Лёзна
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

16 студзеня 2019
Працавітую цялятніцу ААТ "Адаменкі" павіншавалі з дасягнутымі поспехамі, а таксама з нядаўнім юбілеем Пятнаццаць гадоў адпрацавала ў ААТ «Адаменкі» даяркай Т. І. Мураўёва. ...
20 снежня 2018
Адказны чалавек Адным з лепшых механізатараў ААТ “Лёзненскі льнозавод” па праву можна назвать А. Л. Галянькова, які працуе на прадпрыемстве з сакавіка 2014 года. Дарэчы, на завод Аляксандр Леанідавіч прыйшоў ужо з багатым вопытам, які набыў у СФ “Чкалаўскі”. Нарадзіўся і вырас ён у Зубках, і з малых гадоў дапамагаў бацьку, які таксама быў трактарыстам. Хлопчыку падабалася тэхніка. Яму было цікава, як правільна апрацоўваць зямлю, як расце хлеб, а таксама падабалася, што можна бачыць плён сваёй працы. ...
28 кастрычніка 2018
100 гадоў Усесаюзнаму ленінскаму камуністычнаму саюзу моладзі Верасень 1918 года. Першыя камсамольскія арганіацыі адна за другой пачынаюць стварацца на Лёзненшчыне. Па ініцыятыве камсамольца Канстанціна Курачкіна ў вёсцы Дабрамыслі быў арганізаваны культасветгурток імя Луначарскага. Гурток аб’яднаў моладзь і ператварыўся ў камсамольскую ячэйку. Членамі ячэйкі сталі Роза Казакова, Пётр Маісееў, Аляксандр Гардаекі, Маісей Кантаровіч. ...
3 верасня 2018
Лёзненская СШ № 1: наваселлю 40 гадоў У 1978 г. адбылася прыемная падзея для выкладчыкаў і вучняў СШ № 1: быў уведзены ў эксплуатацыю новы трохпавярховы будынак школы па вуліцы Бязуглава. У памяшканні, разлічаным на 1 176 навучэнцаў, былі створаны ўсе ўмовы для паспяховага авалодання ведамі. ...
3 жніўня 2018
Аматары каляровага посуду і лекаў, альбо Яны жылі ў Якубаўшчыне на мяжы стагоддзяў На мяжы ХІХ – ХХ ст. жыхары Якубаўшчыны елі відэльцамі з каляровых гліняных місак, гралі на дудках ды ўжывалі нямала лекаў. Такія высновы можна зрабіць дзякуючы рэчам, якія трапляюцца на тэрыторыі колішняга паселішча. Сто гадоў таму Якубаўшчына ўвогуле знаходзілася не на тым месцы, дзе яна існуе зараз, а на поўдзень і на паўднёвы ўсход ад сучаснага месцаразмяшчэння. Пра гэта памятаюць мясцовыя жыхары, пра гэта ж сведчыць і тапаграфічная карта 1920-х гг. выдання. ...
20 ліпеня 2018
Сто тры гады таму назад (мястэчка Лёзна ў 1915г.) У пачатку ХХ ст. мястэчка Лёзна з’яўлялася цэнтрам воласці, і гэтая воласць па сваёй велічыні займала трэцяе месца ў Магілёўскай губерні, бо ахоплівала 1165 населеных пунктаў.Адміністрацыя воласці складалася з некалькіх чалавек: у1915 г. валасным старшынёй быў Ілля Філімонавіч Карчагін, старшынёй валаснога суда – Павел Ягоравіч Шашкоў, а валасным пісарам – Фёдар Іванавіч Лагуцін. А паколькі ў Лёзне жылі пераважна мяшчане, то тут меўся яшчэ і мяшчанскі стараста:у 1915 г. гэтую пасаду займаў Ерахіэль Шмуйлавіч Драбін. ...
7 мая 2018
У пакоях памешчыка Хлюсціна (з гісторыі Адаменскай школы) Неўзабаве пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. адаменскім памешчыкам Хлюсціным давялося пацясніцца: з 1 кастрычніка 1919 г. у адным з будынкаў маёнтка размясцілася школа. Паводле тэрміналогіі таго часу, гэта была школа І ступені ці іншымі словамі – пяцігодка. ...
Інтэрнэт-рэсурсы