Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Памятны знак "Танк" Прырода Лёзненшчыны Чыгуначны вакзал Лёзненскі ваенна-гістарычны музей
Цэнтр Лёзна

Навіны раёна

8 жніўня 2023

Яшчэ адно аддзяленне райбальніцы стала камфортным

Дзякуючы садзейнічанню і дапамозе нашага земляка, старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі, капітальны рамонт будынкаў і памяшканняў цэнтральнай раённай бальніцы ідзе па плане. Адрамантаваны і функцыянуюць у поўным аб'ёме паліклініка, аперацыйна-рэанімацыйны блок, хірургічнае, тэрапеўтычнае і дзіцячае аддзяленне, станцыя хуткай дапамогі і прыёмнае аддзяленне.

Цяпер засталіся апошнія штрыхі для таго, каб перарэзаць чырвоную стужачку ў інфекцыйным аддзяленні. Неабходна даўкамплектавацца мэбляй, атрымаць дазвол на эксплуатацыю інжынерных сетак, падключыць пажарныя апавяшчальнікі, і абноўленае памяшканне «інфекцыёнкі» будзе гатова прыняць пацыентаў.

- Адрамантаваны дах, праведзеная цеплавая рэабілітацыя сцен, замененыя вокны, інжынерныя камунікацыі і электрасеткі, усталяваная кіслародная станцыя і кожнае месца абсталявана кропкай для падачы кіслароду, – распавёў выконваючы абавязкі загадчыка аддзялення В.Я.Кавалёў. - Цалкам абноўленыя бальнічныя боксы, якія цяпер больш нагадваюць палаты камфортнага пражывання. Яны абсталююцца ложкамі бальнічнымі шматфункцыянальнымі з матрацам, стацыянарнымі тумбачкі, халадзільнікамі. Кухонны блок, прыёмнае аддзяленне, працэдурная – усё гэта цяпер цешыць вока навізной і дыхтоўнасцю.

Хочацца адзначыць, што ход рамонтных работ і іх якасць знаходзіцца на пастаянным кантролі раённай улады, Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, асабіста Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі.

Прафсаюзы таксама паўдзельнічалі ў мадэрнізацыі аддзялення. Абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя вырашыла вылучыць сродкі для абсталявання пакоя адпачынку і прыёму ежы персаналу аддзялення неабходнай мэбляй (абедзенныя сталы, крэслы, канапа) і бытавой тэхнікай (халадзільнік, мікрахвалеўка, электрачайнікі, посуд).

Змянілася і навакольная тэрыторыя. Праведзена добраўпарадкаванне, разбіты газон, выкладзеныя дарожкі, з'явіліся асобныя пад'язныя шляхі. Цяпер цэнтральная раённая бальніца становіцца комплексам, аформленым у адзіным стылі. Пацыенты з іншых населеных пунктаў, нават з абласнога цэнтра, адзначаюць, што лёзненцам вельмі пашанцавала – у іх ствараюцца камфортныя ўмовы, каб хутчэй здаравець.

Аляксандр Піута, "Сцяг Перамогі"
Інтэрнэт-рэсурсы