Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Алея Славы Раённы цэнтр культуры Чыгуначны вакзал Аўтастанцыя
Цэнтр Лёзна

Навіны раёна

22 мая 2023

Напярэдадні свайго прафесійнага свята спецыялісты і работнікі сферы фізкультуры і спорту раёна правялі ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту

 Напярэдадні свайго прафесійнага свята спецыялісты і работнікі сферы фізкультуры і спорту раёна (сектар спорту і турызму райвыканкама, ГУСУ «ДЮСШ Лёзненскага раёна», ДУ «Лёзненскі ФСК») сабраліся ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе на ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, які святкуецца ў Беларусі ў трэцюю суботу мая. У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Т.Л.Дрылёнак. 

  Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама А.І. Цвяткоў адзначыў, што на сённяшні дзень у раёне створана неабходная матэрыяльна-тэхнічная база для заняткаў фізічнай культурай і спортам: працуе ФАК з басейнам, на стадыёне маюцца дзве ўніверсальныя спартыўныя пляцоўкі са штучным пакрыццём для заняткаў футболам і хакеем, адкрытая трэнажорная пляцоўка, сучасная бегавая дарожка. Прычым не горш, чым у вялікіх гарадах. 

  Дырэктар ДЮСШ А.В. Барсукоў праінфармаваў аб праводзімай установай рабоце па развіцці дзяцей. Тут дзейнічаюць два аддзяленні-лёгкай атлетыкі і плаванні, дзе займаюцца каля 110 навучэнцаў. Створаны дзве Вучэбна – трэніровачныя групы па плаванні і 8-па навучанні плаванню. Штогод ДЮСШ накіроўвае дзяцей для далейшага спартыўнага ўдасканалення ў абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. 

  Дырэктар ФСК Я.А.Талкачова распавяла пра тое, што дзеці, якія займаюцца футболам на базе ФСК, з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі розных турніраў як у Беларусі, так і ў Расійскай Федэрацыі. Асабліва цесныя сувязі завязаліся з аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй "Цэнтр развіцця дзіцячага футбола" Чарнеўскі двор " (Гдоўскі раён Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі). Юныя лёзненскія футбалісты шмат гадоў прымаюць удзел у фінальным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На сённяшні дзень у фізкультурна-спартыўным клубе працуюць 7 дзіцячых і 6 дарослых груп рознай накіраванасці (аквааэробіка, фітнес, міні-футбол, баскетбол). Яна Анатольеўна падзякавала раённую ўладу, якая падтрымлівае ўсе ініцыятывы па развіцці фізкультурнага руху. 

  Т.Л. Дрылёнак павіншавала прысутных з прафесійным святам і ўручыла падзячны ліст раённага выканаўчага камітэта інструктару-метадысту ФСК Лауры Пухавай, падзякі раённага Савета дэпутатаў інструктару-метадысту ФСК Івану Цвяткову, інструктарам па плаванні ДЮСШ Валерыю Новікаву і Аляксандру Ніканаву. 

  - Сфера спорту разам са сферай культуры не толькі папулярызуе Лёзненшчыну ў розных рэгіёнах Беларусі і ў суседніх краінах, але і заваёўвае ўзнагароды самай высокай пробы на розных спаборніцтвах, – адзначыла Тамара Леанідаўна. - Хацелася б захаваць гэтую станоўчую дынаміку і працягнуць працу, як па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, так і па ўключэнні насельніцтва ў заняткі фізічнай культурай і спортам. 

 Аляксандр Піута, "Сцяг Перамогі"
Інтэрнэт-рэсурсы