Рус
Бел
Eng

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

ВКонтакте: https://vk.com/id519049568

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8 (02138) 4-15-59

Лиозно Лиозно. Ж/д станция Лиозно. Районный центр культуры Лиозно. Центральная площадь Мемориальный комплекс "Танк"
Лиозно

Навіны раёна

18 лістапада 2019

Трымаюць высокую планку «Кляўцы»

 Нялёгкая фізічная праца, у асноўным далёкае ад камфорту вясковае жыццё, вядома, не шмат каго прывабліваюць. Таму сельскія населеныя пункты з кожным годам бяднеюць на жыхароў, прыходзяць у заняпад. І гэта несправядліва, бо гарады жывуць больш забяспечана і сытна, дзякуючы менавіта самаадданасці вяскоўцаў, якія не шкадуюць ні сіл, ні часу на агульную дзяржаўна важную справу, бязмежна любяць зямлю і свае родныя мясціны. Сёння мы ўслаўляем іх і захапляемся чалавечай годнасцю гэтых людзей – сапраўдных герояў нялёгкай барацьбы за ўраджай, надоі, прывесы. Сустракаючыся з работнікамі сяльгаспрадпрыемстваў раёна напярэдадні іх прафесійнага свята, заўважаеш і пераконваешся: той, хто выбраў працу ў сельскай гаспадарцы, звычайна застаецца верным прафесіі на ўсё жыццё, выхоўвае працай сваіх дзяцей, перадае ім вопыт і майстэрства. І так прыемна ўражвае вялікая колькасць працоўных дынастый на Лёзненшчыне.
  Лідарам жніва-2019 па ўзроўню ўраджайнасці зерневых з’яўляецца СФ “Кляўцы”, кіруе якім на працягу васьмі гадоў З. В. Катовіч. А. В. Катовіч, З. В. Катовіч, А. В. Катовіч.  
 Зоя Васільеўна задаволена адзначае, што раённае першынства па ўраджайнасці, якая складае 39,3 цэнтнера з гектара, безумоўна, радуе. Але галоўнае – гэта высокі валавы прыбытак зерня, які дазволіў у поўным аб’ёме выканаць дзяржзаказ, забяспечыць сябе пасяўным матэрыялам і багатым запасам фуражу. На сённяшні дзень завершана зябліўнае ворыва, прадаўжаецца вываз арганікі на палі. Цяпер на першым плане зімоўка жывёлы, для якой назапашана дастатковая колькасць кармоў, завезены і кармавыя дабаўкі. Дырэктар сяльгасфіліяла выказвае ўдзячнасць усяму працоўнаму калектыву за згуртаванасць, старанную працу, дасягненні. Моцная апора кіраўніка – механізатарскі састаў, частка прадстаўнікоў якога на калектыўным здымку. 
 Штогод радуюць тысячнымі намалотамі камбайнеры У. У. Бараноўскі, А. В. Катовіч, Р. П. Ніканаў. Адзін своечасова справіўся з пад’ёмам зябліва на ўсіх плошчах А. В. Лапіцкі, а гэта 1620 гектараў. Механізатары СФ «Кляўцы»: С. А. Сухаручанка, А. У. Сухаручанка, І. М. Акуліч, П. В. Дубко, І. І. Андрэйчанка, А. В. Лапіцкі.
  За дзесяць гадоў у СФ “Кляўцы” Алег Віктаравіч зарэкамендаваў сябе як адказны і добрасумленны работнік. Жонка яго Алена Леанідаўна загадвае складам сяльгасфіліяла. На працягу 16 гадоў шчыруе на амкадоры І. С. Пухаў. Гэтай восенню пагрузіў каля 10 тысяч тон арганічных угнаенняў. І. С. Пухаў. 
 Дачка Івана Сямёнавіча, Аксана Іванаўна Каласкова – дыспетчар мехмайстэрні, яе сын Аляксандр вучыцца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на факультэце машынабудавання. Дзядуля задаволены, што ўнук абраў прафесію, якая зрадні механізатарскай.У сяльгаспрадпрыемстве працуе і ўся сям’я Зоі Васільеўны. Механізатар – муж Андрэй Валянцінавіч, механізатарамі сталі абодва сыны – Уладзіслаў і Станіслаў. Залоўка Алена Валянцінаўна Катовіч адразу пасля заканчэння сярэдняй школы абрала прафесію трактарыста і працуе ўжо 23 гады. Яна адзіная ў гаспадарцы займаецца хімпраполкай. У стойлавы перыяд жывёлы пераходзіць на кармараздатчык. Жанчына расказала, што першыя ўрокі кіравання тэхнікай атрымала (таксама як і брат) ад свайго бацькі Валянціна Іванавіча, які прысвяціў жыццё працы механізатара. А маці Яўгенія Сцяпанаўна, аграном па адукацыі, увесь час рабіла ў калгасе даяркай. Па выніках гэтага года Алена прызнана лепшай у раёне сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на ўнясенні сродкаў аховы раслін.
 Таццяна ІГНАЦЕНКА.
Сцяг перамогі
Інтэрнэт-рэсурсы